Перавернуты клас – гэта заняткі наадварот. Тлумачэнне новага матэрыялу адбываецца дома. "Хатняя" праца - у класе. Па меркаванні настаўнікаў, якія пераварочваюць класы, такі падыход з'яўляецца больш эфектыўны, чым традыцыйны.
Дома, уладкаваўшыся зручней ў крэсле, вучань слухае, як настаўнік тлумачыць новы матэрыял. Уключае відэа на планшэце на YouTube, ці відэа, якое настаўнік запісаў для сваіх вучняў.
Памятка
1. Правесці бацькоўскі сход, на якім настаўнік знаёміць з сутнасцю метаду "Перавернуты ўрок".
2. Даведацца адрасы электроннай пошты навучэнцаў.
3. За тыдзень да ўроку адправіць навучэнцам на электронную пошту навучальнае відэа, якое абавязкова суправаджаецца заданнем.
4. Заданні могуць быць наступнымі:
- адказаць на пытанні;
- скласці памятку;
- зрабіць калаж;
- распавесці пра тое, чаго няма ў падручніку
- пабудаваць схему і г.д.
5. Ролік да ўроку можа здымаць сам настаўнік ці можна выкарыстаць гатовае відэа аўтарытэтных калегаў.
6. Напачатку ўроку высвятліць, з якімі цяжкасцямі сустрэліся навучэнцы пры праглядзе відэа і пры выкананні заданняў.
7. На ўроку ідзе адпрацоўка матэрыялу праз арганізацыю індывідуальнай, парнай, групавой формаў работы.